Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Распорядок дня детей

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок №84 г.Мінска" згодна з артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў сваёй рабоце кіруецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

Распарадак дня выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі прадугледжвае:

►гігіенічна абумоўленую працягласць сну, няспання выхаванцаў розных узроставых груп;

►дастатковае знаходжанне на свежым паветры (прагулкі, назіранне ў прыродзе, рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні, інш.).

►ажыццяўленне аздараўленчых і прафілактычных мерапрыемстваў (ранішнія гімнастыкі, заняткі па фізічнай культуры, загартоўванне і інш.);

►правядзенне адукацыйнага працэсу (заняткаў), які ўключае рацыянальнае спалучэнне розных па характары відаў дзейнасці, разумовых і фізічных нагрузак.

Максімальная нагрузка на выхаванцаў дашкольнага ўзросту на занятках, колькасць і віды заняткаў, іх працягласць і месца ў распарадку дня вызначаецца ў адпаведнасці з вучэбным планам і вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

На бягучы навучальны год у залежнасці ад узросту выхаванцаў распрацоўваецца і зацвярджаецца навучальны план установы, які адпавядае адукацыйным стандартам дашкольнай адукацыі і рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Навучальны план ДУА "Дзіцячы садок № 84 г. Мінска"
На 2023/2024 навучальны год
№ п/п

У адпаведнасці з дзейнымі спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі працягласць вучэбнага занятку (заняткі) павінна быць з дзецьмі ва ўзросце:

ад 2 да 3 гадоў не больш за 10 хвілін
ад 3 да 4 гадоў - 15 хвілін
ад 4 да 5 гадоў - 20 хвілін
ад 5 да 6 гадоў - 25 хвілін
На кожным занятку праводзяцца фізкультурныя хвілінкі - не менш за 1,5 - 2 хвіліны.

Працягласць перапынкаў паміж заняткамі складае 10 - 12 хвілін. Падчас перапынкаў праводзяцца рухомыя гульні ўмеранай інтэнсіўнасці.

Знаходжанне выхаванцаў на адкрытым паветры арганізуецца не радзей як два разы на дзень агульнай працягласцю не менш як 3 гадзіны 20 хвілін – 4 гадзіны.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі можа прымаць рашэнне аб скарачэнні працягласці (або забароне) прагулак для выхаванцаў на адкрытым паветры пры неспрыяльных умовах надвор'я.

Раздзелы сайта