Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Условия приема в детский сад

Выкананне адміністрацыйнай працэдуры 6.12. Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца службай «Адно акно» (Будынак адміністрацыі Ленінскага раёна – вул. Маякоўскага, 83, 1-шы паверх, левае крыло).
Час працы:
Панядзелак-пятніца - з 8.00 да 20.00
Субота з 9.00 да 13.00

Для пастаноўкі на ўлік неабходна:
1. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці
2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал).
3. Выбраць жадаемую ўстанову дашкольнай адукацыі.

Парадак камплектавання дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы садок № 84 г. Мінска" выхаванцамі вызначаецца Заснавальнікам.

Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной узроставай групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (01 верасня).

Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:
першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў);
другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў);
сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў);
старэйшая (ад 5 да 7 гадоў).

Прыём асобы ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі:
1. заяву законнага прадстаўніка выхаванца,
2. медыцынская даведкі аб стане здароўя,
3. накіраванне ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы.

Раздзелы сайта